ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения Контакты Карта сайта Добавить в избранное
Новости компаний















Сегодня обсуждают:

Отзыв на Медицинский центр «Надежда», лечение без лекарств: от аллергии до язв! Рефлексотерапия, психотерапия:
15.04.2024 17:34 // Victoria [Гость]

Да, вчерашняя встреча была разнообразной и очень интересной.
128157;Прекрасный коллектив: все такие добродушные, готовые помочь, общительные) Мне...

Комментариев: 1


Отзыв на АлексПроект, производство и установка окон ПВХ:
09.04.2024 16:28 // Александр [Гость]

Все супер! Качество окон отличное, монтажники профессионалы. Всё делают аккуратно. Очень доволен что выбрал эту компанию.

Комментариев: 1


Отзыв на Агентство недвижимости «ЭТАЖИ юнайтед»:
09.04.2024 08:55 // Дмитрий [Гость]

Добрый день, агентство этажи рекламирует продажу дома в различных интернет источниках, в том числе https://re.kufar.by/vi/206384286 за стоимость...

Комментариев: 1




Свежы нумар Маладосцi чакае сваiх чытачоў. Захапляйцеся!

“Маладосці” патрабуюцца студэнты! Колькасць не абмяжоўваем!

Вераснёўскі нумар часопіса прысвячаецца студэнцтву. То і звяртайцеся да нас, студэнты, са сваімі запісамі “не па тэме” на палях канспектаў, сваімі думкамі пра вучобу і іншае, сваімі прызнаннямі выкладчыкам і сталоўкам, сваімі развагамі пра адукацыю і жыццё.

Калі вам 90 гадоў, вас таксама гэта датычыцца. Рэдакцыя будзе рада атрымаць на сканаванне для друкавання ўсё вышэй пералічанае, але створанае ад 40 да 70 гадоў таму (умоўныя межы, канечне). Будзем таксама радавацца юнацкім дзённікам прафесараў-знакамітасцяў (у сферах ад філалогіі да біялогіі), артыстаў-зорак, мастакоў-канцэптуалістаў, адраджэнцаў рознага кшталту і, як пішуць, інш.

Абвяшчаем таксама тэндар на публікацыю пра навучальную ўстанову, якая сёлета святкуе юбілей. Ваша ўстанова святкуе? Тады прысвецім гэты нумар вам і ёй.

Чакаем шквалістага ўзмацнення зваротаў у рэдакцыю.

 “М”ы

Вясновыя захапленні клопатамі

(анонс Маладосцi)

Вітаю Вас. Я – Досця Звяздоўская. Вы – чытачы самага маладога часопіса і, адпаведна, маіх анонсаў. І зараз вы чытаеце новы анонс, які з’яўляецца крыху запознена, але віной таму не вы, а мая дзявочая вясенняя заклапочанасць. Усе ж вы былі васямнаццацігадовымі дзяўчатамі? Усе разумееце, як гэта? Прыходзіць вясна і ты думаеш: “аааааа! Што апрануць?!” І яшчэ розныя рэчы. За вокнамі ў гэты час крычаць каты, яны таксама заклапочаныя, але па-іншаму.

Другі нумар “Маладосці”. Коратка пра яго. Ён прыгожы і не кітайскі. Таму, пры пэўных развагах можна лічыць менавіта гэты нумар першым ў 2017 годзе. А мінулы – як бы бэта-версія.

Пра нашыя новыя праекты я ўжо ўзгадвала… Эх, галава зараз разляціцца на матузкі ад напружання. Думаеш пра адно, разважаеш пра другое, на сэрцы трэцяе, а тут яшчэ анонс пішы. Пішу. Пачынаю. Вось зараз.

У другім нумары прыгожая не толькі вокладка, а і змест (Досця, што ты пішаш?). Ужо другі раз з’яўляецца калонка “Лакацыя рэха”, якую вядзе адна знаёмая нам рукакрылая істота. Разліваецца па старонцы знізу ўверх іранічна-саркастычнымі радкамі. Калі так можна сказаць. Напэўна, можна. Тым больш, у мяне ўчора было свята, а за адзін дзень свята збягаць не павінна. Яно павінна яшчэ хоць крыху застацца, хаця б у якасці дазволу для заклапочанай дзяўчынкі выпадкова напісаць у сваім анонсе лухту, якая не адпавядае рэальнасці.

Што яшчэ вы знойдзеце на нашых белых старонках сярод чорных казурак літар? “Бойкі за фандом” Святланы Курганавай. Аўтарка знаёміць чытача з фандомам і яго складнікамі. Цікава, змястоўна і па справе. Увогуле са Святланай у нас шмат агульнага. І я маю на ўвазе не толькі тое, што мы студэнткі. У “Маладосць” нас прывёў адзін і той жа чалавек. І так прывёў, што ні яна, ні я ў бліжэйшы час сыходзіць адсюль не збіраемся.

Маладосцеўская проза парадуе вас падборкай рознабаковых і рознастылёвых апавяданняў ад Дзмітрыя Рубіна. Насамрэч, гэта той жа чалавек, што вядзе “Рубінавыя радкі”. Вось таму яны і “рубінавыя”, што творчы псеўданім у пісьменніка Рубін. Мяне асабліва ўразіла апавяданне пра трамвай. Я нават кавалачкам падзялюся.

“Трамвай на рэйках. Рэйкі гарачыя. Здаецца, што яны плавяцца. Плавяцца, як скура, калі яе хутка церці тыльным бокам нажа. Плавяцца, як плаўлены сыр на патэльні. Трамвай бяжыць. Так хуценька падымае і апускае свае маленькія ножкі. Так ціхенька спявае свае трамвайныя песні. Такі бадзёры і несумненны”.

Вось і мне б так. Стаць на рэйкі і рушыць са спевам наперад. Бо штосьці мацаю-мацаю шлях пад нагамі і ўсё не намацаю нічога. Кідае то туды, то сюды. Але гэта зноў пра сваё, а патрэбна пра часопіс.

“Мая мілая ведзьма” (школьны раман) Валерыя Гапеева пачынае з’яўляцца ў нашым часопіса. Марудна па кавалачках. Такі сваеасаблівы садызм. Але не абавязкова над сабой здзекавацца. Можаце, пачакаць пакуль твор выйдзе цалкам і тады ўжо прачытаць. Калі хопіць цярпення чакаць.

 

“Полымя чорнай свечкі

(счарнелай ад подыху ночы)

Прыманьвае белыя зоркі.

Летуценна-кволымі матылькамі

Злятаюцца яны да яго

І гінуць ад першага дотыку…

Збіраю іх крылы.

Шыю кашулю для неба”.

 

Кранальны верш Наталлі Смерцьевай. Паэткі, якая з’явілася ў “Маладосці” ўпершыню. Але адразу з такой цудоўнай паэзіяй, што я, напрыклад, ужо чакаю ад яе новай ежы для маёй дзявочай душы.

Нейкія людзі шумяць за сценамі і за вокнамі. Перашкаджаюць. Не даюць засяродзіцца. Пісаць. Як складана быць Досцяй Звяздоўскай. Думаю, на гэтым лепш завяршыць анонс. Толькі вось падзялюся інфармацыяй пра будучыню. У нашым часопісе плануецца некалькі тэматычных нумароў. Чацвёрты нумар – фантастычны, пяты – Полацкі, шосты – гістарычны, сёмы – Гродзенскі, дзявяты – студэнцкі. На ўсялякі выпадак ведайце пра гэта, магчыма, спатрэбіцца.

Дзякуй за ўвагу. Прабачце за сумбур і заклапочанасць. Але ж маладосць – яна розная. Вось і такая часам.

Запрашаем на наш сайт!



Сервисом Otzyvy.by уже успешно пользуются:
© 2007-2024 Otzyvy.by
Оказание услуг
ООО «Виват Медиа Групп»
ИП Коротько В.В.
Правила пользования сайтом


По вопросам размещения рекламы:
8 029 5-508-208 (МТС)
8 029 1-208-108 (Velcom)
отправить заявку

Разместить рекламу на сайте

Скачать специальное предложение с ценами, скидками, рекомендациями постоянных клиентов (PDF, 1.38 Mb)

Наша кнопка:
Нажмите чтобы увидеть код
[код кнопки]

 


Главная | О проекте | Регистрация | Реклама | Правила | Контакты | Карта сайта

  • 13 185

    4.12
    51 177
    30 013
    20 207
    357 677

  • белорусских компаний уже активно привлекают новых клиентов с портала Otzyvy.by. Присоединяйтесь и Вы!

    средний рейтинг компаний 
    ответов зарегистрированных компаний
    компаний, представленных на сайте
    зарегистрированных пользователей портала
    отзывов и комментариев

Сотрудники портала Otzyvy.by не пишут хвалебные, заказные отзывы в обмен на любые вознаграждения.
Это позволяет сервису Otzyvy.by оставаться независимыми по отношению ко всем участникам портала Otzyvy.by.

Мы за объективность, корректность, аргументированность мнений и бережное отношение друг к другу. При возникновении вопросов по отзывам, рекламациям (как правильно ответить, что делать с отзывом) пришлите, пожалуйста, запрос на zabota@otzyvy.by. Бронирование услуг (маркетинговых, рекламных) reklama@otzyvy.by

Если Вы автор отзыва, и хотите свой отзыв удалить (компания оперативно исправила ситуацию, вместе разобрались, отзыв больше не актуален), пожалуйста, сообщите нам об этом (viber + 375 44 5 708 508).

Юридическая поддержка портала Otzyvy.by – Юридическая поддержка - Де Юре Консалт Де Юре Консалт (г. Минск)


Яндекс.Метрика
написать отзыв
наверх
внимание!
ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения
Рейтинг компании исчисляется средне арифметически из оценок, проставленных пользователями при написании отзыва/комментария. Рекомендовать или не рекомендовать компанию может любой пользователь портала при написании отзыва/комментария.
Определить полезность могут только зарегистрированные участники.
RATING ALL.BYКаталог сайтов по гостевому ByFly